Вольны хор | |
---|---|
Краіны | |
Адкуль | Мінск, Беларусь |
Мова песень | беларуская |
Вольны хор — беларускі культурны рух музыкантаў, артыстаў, спевакоў з народа, які ўзнік у жніўні 2020 падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым з’яўленнем у розных грамадскіх месцах Мінска (метро, вакзал, бібліятэка, філармонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазіцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.
Гісторыя
25 жніўня Вольны хор зладзіў сваю першую спеўную акцыю і загучаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца». Потым прайшло шэраг выступаў на прыступках філармоніі, у гандлёвых цэнтрах, на вакзале, у оперным тэатры і іншых пляцоўках Мінска.
Удзельнікаў хору арыштоўвалі і катавалі, каралі пазбаўленнем волі і штрафамі, таму рэпетыцыі праводзяцца ў поўнай таямніцы, а на канцэртах артысты носяць маскі[1]. Удзельнікі харавога калектыву былі вымушаны пакінуць Беларусь праз небяспеку пераследу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячаў культуры[2].
Са жніўня 2020 па жнівень 2021 Вольны хор зладзіў сотні акцый, дзясяткі дваравых канцэртаў, запісаў альбом, выдаў два зборнікі песень, запісаў некалькі кліпаў, зладзіў некалькі анлайн-канцэртаў і вялікі канцэртны тур па Польшчы і Германіі.
Творчасць
Альбомы
- 2020 — Годныя песні
- 2020 — Калядны
- 2023 — Песні вольных людзей
Кнігі
- 2020 — кішэнны «Калядны спеўнік»