Аграгарадок
Вольна ![]() Краявіды Вольны
Вольна на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Во́льна[1] (трансліт.: Voĺna, руск.: Вольно) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтамабільнай дарозе Сталовічы — Мір.
Цэнтр эксперыментальнай базы «Вольна — Чэрніхава».
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах вядома як сяло Вольнае з сярэдзіны XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Вольна — шляхецкая ўласнасць Ю. А. Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коннікі. У 1571 годзе маёнтак, уласнасць Соф’і Слуцкай[удакладніць: камент.], а пасля Астафея Валовіча.
У 1632 годзе ўладальнікі Вольна, новагародскі стольнік Крыштаф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы царква і манастыр базыльян[3].
У 1768 годзе базыльяне пабудавалі царкву Святой Тройцы. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, сяло Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1839 годзе расійскія ўлады скасавалі манастыр, а грэка-каталіцкую царкву перарабілі на праваслаўную. У 1879 годзе мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 5 тысяч вернікаў (з іх 5 % пісьменных), дзейнічала праваслаўнае папячыцельства.
У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працавалі народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, існаваў помнік у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці.
У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 100 хлопчыкаў (настаўніца Г. Тарановіч). З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.
Інфраструктура
![](../I/%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0._%D0%90%D0%B4%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA.jpg.webp)
![](../I/%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0._%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B.jpg.webp)
У аграгарадку знаходзіцца выканкам сельсавета, будынак эксперыментальнай базы, працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, спіртзавод, Дом быту, сярэдняя школа (у 1995 годзе адкрыты краязнаўчы музей), клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, 4 магазіны.
Насельніцтва
- 1886 год — 61 двор, 470 жыхароў
- 1897 год — 99 двароў, 341 жыхар
- 1909 год — 107 двароў, 44 жыхары
- 1921 год — 125 дамоў, 724 жыхары
- 1939 год — 941 жыхар
- 1959 год — 641 жыхар
- 1970 год — 336 двароў, 1084 жыхары
- 1998 год — 370 двароў, 854 жыхары
- 2005 год — 316 гаспадарак, 764 жыхары
Славутасці
![](../I/Volna_church_01_11_2009.JPG.webp)
- Свята-Троіцкая царква (былая царква Святой Тройцы манастыра базыльян, 1768) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000051
- Парк пры сядзібе Слізняў (XVIII—XIX стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000744
- Бровар у былой сядзібе (1830)
Страчаная спадчына
- Палац Слізняў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 856.
Літаратура
- Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 856.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вольна
- Вольна на сайце Radzima.org
- Вольно на сайце Глобус Беларусі (руск.)