Волькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Волька |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня | Карповіч Ігар Браніслававіч[1] |
Кіраўнік спраў | Панюк Галіна Антонаўна[1] |
Насельніцтва (2014) | 988[2] |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1645 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Во́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Волька. Колькасць двароў — 494 (2014 г.).
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабромысленскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Глядзенне, Дабромысль, Закаплічча, Сялец, пасёлкі Сасновы Бор і Югалін)[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1584 чалавекі[5], з іх 97,1 % — беларусы[6].
Інфраструктура
Адукацыя
- Волькаўская сярэдняя школа
- Волькаўскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
Культура
Зноскі
- 1 2 Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 28 лютага 2011.
- ↑ З улікам ваеннага гарадку №1 «Даманава» — 1480 чалавек
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.