Вольга Худзенка | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | байдарка, спрынт |
Нарадзілася |
12 мая 1992 (31 год) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Трэнер | Г. М. Галіцкі |
Рост | 178 см |
Вага | 78 кг |
Спартыўнае званне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Сяргееўна Худзенка (нар. 12 мая 1992, Хойнікі) — беларуская вяслярка-байдарачніца, выступае за зборную Беларусі з 2011 года. Трохразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у байдарцы-чацвёрцы (2012, 2016, 2020). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Вольга Худзенка нарадзілася 12 мая 1992 года ў горадзе Хойнікі, Гомельская вобласць. Актыўна займацца веславаннем пачала ва ўзросце чатырнаццаці гадоў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ў Мазыры, праходзіла падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера Міхаіла Аземшы, пазней трэніравалася ў старэйшага трэнера жаночай зборнай Генадзя Галіцкага. На спаборніцтвах прадстаўляе Гомельскую вобласць. Першага сур’ёзнага поспеху дамаглася ў 2011 годзе, калі пераможна дэбютавала на Кубку свету, выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе (з чатырохмясцовай байдаркай на дыстанцыі 500 метраў), а таксама заваявала золата і бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе (з чацвёркай на 500 метраў і двойкай на 200 метраў).
У 2012 годзе Худзенка выйграла тры сярэбраныя медалі на першынстве Еўропы ў харвацкім Заграбе і дзякуючы чарадзе ўдалых выступленняў ганаравалася правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. Удзельнічала ў заплывах на 500 метраў двухмесных і чатырохмясцовых байдарак, у першым выпадку ў пары з Марынай Палтаран вымушана была здавольвацца суцяшальным фіналам «Б» і ў канчатковым выніку размясцілася на дзявятай пазіцыі, тады як другім разам з Палтаран, Ірынай Памелавай і Надзеяй Папок дабралася да фінальнай стадыі і заваявала бронзу. «Мы доўга ішлі да гэтага медаля, многае перажылі. Але імкнуліся, стараліся, біліся да канца, хоць, прызнаюся, не асабліва разлічвалі падняцца на пастамент»[1]. Па выніках сезона ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Пасля Алімпіяды спартсменка засталася ў асноўным складзе беларускай нацыянальнай каманды і брала ўдзел у найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Так, у 2013 годзе яна пабывала на чэмпіянаце свету ў нямецкім Дуйсбургу, дзе з чацвёркай стала бронзавай прызёркай у паўкіламятровай гонцы, а затым паўтарыла гэта дасягненне на еўрапейскім першынстве ў партугальскім Мантымор-у-Велью. Апроч гэтага, трыўмфальна выступіла на летняй Універсіядзе ў Казані, прывезла адтуль тры залатыя медалі, выйграныя ў трох розных дысцыплінах[2].
На Алімпійскіх гульнях 2016 года выйграла бронзавы медаль у чацверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Маргарытай Махневай.
Жыве і трэніруецца ў горадзе Мазыры. Вучылася на факультэце фізічнай культуры Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна[3].
Узнагароды і званні
Узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (2022)[4], ордэнам Пашаны (2016)[5], медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[6]. Удастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
- ↑ Руслан Васільеў.. «Маленькая сям'я» і яе «бронза» . Спартыўная панарама (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 мая 2014.
- ↑ Вольга Худзенка: «За Марыну Літвінчук было нават больш радасці, чым за сябе»(недаступная спасылка). Спартыўная панарама (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
- ↑ Яўген Манарховіч.. Вольга Худзенка, медалістка Алімпійскіх гульняў(недаступная спасылка). Жыццё Палесся (31 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 15 мая 2014.
- ↑ Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
- ↑ Указ № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
- ↑ Прэзідэнт уручыць узнагароды нацыянальнай сборнай па веславанні на байдарках і каноэ
Спасылкі
- Вольга Сяргееўна Худзенка на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вольга Худзенка — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Худзенка Вольга Сяргееўна — даведка на сайце МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Худзенка Вольга Сяргееўна — даведка на Беларускім інфармацыйным спартыўным партале