Вольга Васілеўна Гарбачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Вольга Васілеўна Гарбачова (у дзявоцтве Русак; нар. 18 лістапада 1961, г. Варкута, Расія) — беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат гістарычных навук (1995), дацэнт (2002)[1].
Біяграфія
Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Філасофія», у 1993 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя»[1].
Працуе на кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры[1]. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)
Бібіліяграфія
- Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.