Вольга Аляксандраўна Лабачэўская
Дата нараджэння 29 верасня 1951(1951-09-29)[1] (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, этнолаг, гісторык тэкстылю, прафесар, фалькларыстка
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[3], арт-крытыка[d], этнолаг[4], гісторыя тэкстылю[d], фалькларыст[4] і academia[d][4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды

Вольга Аляксандраўна Лабачэўская (нар. 29 верасня 1951, Цюмень, цяпер Расія) — беларуская мастацтвазнаўца, культуролаг, этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (2014).

Біяграфія

Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (Ленінград; 1977), НДІ мастацкай прамысловасці (Масква; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (дактарантура, 2013).

Працавала ў Цюменскай абласной карціннай галерэі (1969—1973); Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (1977—1980); Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі Упраўлення мастацкіх промыслаў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР (1980—1991, загадчык НДА мастацтвазнаўства і работы з творчымі кадрамі); Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (1991—2009); Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2009; з 2014 — прафесар кафедры культуралогіі).

Навуковыя інтарэсы: беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамёствы і промыслы; беларускае саломапляценне, традыцыйны касцюм і тэкстыль; трансфармацыя традыцый народнай творчасці; антрапалогія і гендарныя аспекты народнай творчасці; ахова і захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны; прымітывізм як від народнага мастацтва; гісторыя этнаграфічнай фатаграфіі ў Беларусі. Пазапрафесійная творчасць: сцэнарыі дакументальнага кіно.

Узнагароды

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва (2020).

Бібліяграфія

Белорусский народный текстиль: традиции и художественные новации в XX веке : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 03.04.2014 : утверждена 26.11.2014 / Лобачевская Ольга Александровна. — Минск, 2014. Народное искусство соломоплетения Белоруссии : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.05 : защищена 26.04.1989 : утверждена 27.09.1989 / Лобачевская Ольга Александровна. — Москва, 1989.

Зноскі

Літаратура

  • Алеся. — 2021. — № 12. — С. 18-21.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 81.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.