Вольга Іванаўна Дашкоўская
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1923(1923-10-19) (100 гадоў)
Месца нараджэння
Жанр самадзейнае мастацтва[d]
Вучоба
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Вольга Іванаўна Дашкоўская (нар. 19 кастрычніка 1923, в. Коўрын, Бабруйскі раён) — беларуская дзяячка аматарскага мастацтва. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).

Біяграфія

Скончыла ў 1950 годзе Слуцкае педагагічнае вучылішча. У 1961—1980 гадах працавала ў Варатынскім сельскім Савеце Бабруйскага раёна. З 1950 года кіраўнік народнага хору ў в. Варатынь Бабруйскага раёна. Аўтар апрацовак шэрагу беларускіх народных песень («А ўжо вечар», «Бацька едзе па лучыну», «Закончым работу ў суботу», «Зялёная вішня», «Кавалёк», «Калгасныя прыпеўкі», «Ой, там, на таргу», «Чупурушачка», «Як пасеяў Сцяпан грэчку» і інш. Зрабіла шэраг запісаў беларускага песеннага фальклору на Бабруйшчыне («Шчыпала, ламала чырвону лазу», «Я мілога любіла» і інш.).

Літаратура

  • Дашкоўская Вольга Іванаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.