Вольга — агульнаславянскае жаночае імя, жаночая форма мужчынскага імя Алег (ад сканд. Hélgi - святы).
Па-за межамі Беларусі імя «Вольга» папулярна ў Расіі, Чэхіі, Фінляндыі і, у некаторай ступені, у Германіі; таксама згадваецца ў сярэднявечнай Шатландыі. У краінах Паўднёвай Амерыкі, такіх як Бразілія і Аргенціна, імя Вольга ў большасці выпадкаў ўжываецца хутчэй у вымаўленні Хельга.
Паходжанне імя
Скандынаўскага паходжання (ад Hélga — Хельга[1]), што даслоўна азначае «святая», «свяшчэнная», «ясная», «светлая», «мудрая», «фатальная». Пераход пачатковага Е ў О характэрны для многіх усходнеславянскіх слоў (алень, адзін, возера, вожык; у імёнах Алена, Астап, Ахрэм)[2]; пазней у беларускай перад націскным О з'явіўся пратэтычны зычны В.
Выбітныя носьбіты імя
- Вольга — княгіня Кіеўская
- Вольга Іпатава — беларуская пісьменніца
- Вольга Корбут — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.