Волма | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 103 км |
Басейн | 1 150 км² |
Расход вады | 6,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | в. Юхнаўка |
• Каардынаты | 53°58′31″ пн. ш. 27°51′40″ у. д. |
Вусце | Свіслач |
• Месцазнаходжанне | 1 км на ўсход ад в. Светлы Бор |
• Вышыня | 155 м |
• Каардынаты | 53°34′44″ пн. ш. 28°18′49″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Мінскі раён, Смалявіцкі раён, Чэрвеньскі раён, Пухавіцкі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Волма — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).
Назва
Назва Волма балцкага паходжання.
Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток нёманскай Іслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.
Калі не ў сувязі з прускім тапонімам Wolmen[1] (< *Valm-), дык устаўное В- як у назвах дняпроўскай ракі Вопь (< *Ap- / *Up-), дзесенскай ракі Ворміна[2] (< *Arm-).
Аснова *Alm- ад літоўскага almėti, elmėti «сачыцца, струменіць; памалу цячы», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»[3].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Almajas, Almenas, Elmė, Ilmas, прускія Elme, Elmone, Ylme, Ilmena[4], стараеўрапейскія гідронімы тыпу Almo, Ilm[5].
Яшчэ адна Волма — на паўночнай перыферыі старабалцкай прасторы, на ўсходзе ад буйнога возера Ільмень[6]. Гэтыя два суседнія гідронімы найверагодней аднаго паходжання, з шэрагу асноў Alm- : Elm- : Ilm-.
З вялікай вадой такія гідронімы суадносяцца і на сумежжы Літвы і цяперашняй Беларусі (Аўкштойцкае Паазер’е — Браслаўскія азёры): недалёка адно ад аднаго возера Ільмёнак (каля Браслава) і літоўскія азёры Almajas, Almenas.
У азёрных назвах аснова Alm- : Elm- : Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.
Значэнне назвы Волма можна перадаць як «Струмяністая (рака)» (нешматводная бы струмень).
Гідраграфія
Даўжыня ракі 103 км. Вадазбор 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %.
Пачынаецца меліярацыйным каналам каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі раёны. Вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Стары Двор Пухавіцкага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вялікім працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі.
Асноўныя прытокі: Слоўст (справа), Вожа, Гаць, Ігуменка (злева).
Заўвагі
- ↑ G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 207.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 133.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 39—40.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 36.
- ↑ Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 21.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.