Воласаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 жніўня 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Воласаўскі муніцыпальны раён (руск.: Во́лосовский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёва-заходняй частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Воласава. Утвораны ў верасні 1927 года. З 1963 па 1965 год уваходзіў у склад Кінгісепскага сельскага раёна. Плошча раёна — 2,73 тыс.км² (3,65 % плошчы вобласці). З поўначы на поўдзень раён выцягнуты на 65 км, з захаду на ўсход — на 55 км.
Геаграфія
Мяжуе на поўначы — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Гатчынскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Лужскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым захадзе — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з Кінгісепскім муніцыпальным раёнам. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 85 км. Рэльеф раўнінны, часткова забалочаны, на поўначы раёна прысутнічаюць асобныя пагоркі. Большая частка раёна знаходзіцца на Іжорскім узвышшы. Больш за 60 % плошчы займаюць лясы. Па тэрыторыі раёна працякае 34 ракі агульнай працягласцю 535 км. Найбуйнейшымі з’яўляюцца Луга, яе прыток Уруда (60 км) і Орадзеж (на ўсходзе раёна).
Зноскі
- 1 2 3 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.