Войшвіл | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1340 |
Смерць | 1370 |
Дзейнасць | арыстакрат |
Войшвіл, або Войшвілт[1] (1-я пал. XIV ст. — 1370[1]) — літоўскі баярын.
Магчыма быў княжацкага паходжання. Паходзіў з Упіцкай зямлі[1], «двор» Войшвіла быў напэўна ў Вайшвілчай (паселішча згадваецца ў 1368, 1398 гадах, ёсць і цяпер). Разам з нейкім Рытам[2] трымаў Лагойскае княства[1]. У 1358 годзе «князі і баяры» Патрыкей, Войшвіл (Woyszwylt), Айкша, Алізар і Васка Кірдзеевіч прадстаўлялі вялікалітоўскі бок пры ўлагоджанні спрэчак з Мазовіяй, але на думку некаторых даследчыкаў[3] гэты дагавор пазнейшы фальсіфікат. Кіраваў дэмаркацыяй вялікалітоўска-лівонскай мяжы ў 1350-1360-х гадах[4][5]. На думку Алега Ліцкевіча, у дагаворы 1358 года Войшвіл прадстаўляў вялікага князя Альгерда[6]. У 1367 годзе князь Уладзімір Альгердавіч «з князямі» Сцірпейкам, Войшвілам (Waysewist) і таксама Кейстутам прадстаўлялі вялікалітоўскі бок у дагаворы паміж ВКЛ і Ордэнам у Лівоніі ад 7 лістапада 1367 года[1].
Храніст XV стагоддзя Ян Длугаш лічыў Войшвіла сынам вялікага князя Кейстута, гэту думку пераняла «Хроніка Быхаўца», а затым пазнейшыя храністы Стрыйкоўскі і Бельскі. Таксама сынам вялікага князя Кейстута названы Войшвіл пад 1359 годам у так званай уставе Альгерда пра крэваў — фальсіфікаце Тэадора Нарбута. На гэтым грунце, а таксама бо Войшвіл напісаны ў крыніцах сярод «князёў і баяр» блізка да князёў, такога меркавання трымаўся і Юзаф Вольф[7].
Паводле Германа Вартберга, Войшвіл (Wezewilte, nobilis satrapa) загінуў у 1370 годзе ад холаду ў адступленні вялікалітоўскага войска пасля паразы пад Рудавай[8].
Крыніцы
- 1 2 3 4 5 Ліцкевіч А. У. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж.-- Гродна, 2013. — ISBN 978-83-7893-136-2 — С. 10-59. — С. 25.
- ↑ Насевіч 2003.
- ↑ Nowy kodeks dyplomatyczny Mazowsza / Wyd. I. Sułkowska-Kuraś, S. Kuraś. Cz. 3. — Warszawa, 2000. — S. 30, № 24;
- ↑ Wojtkowiak, Z. Północna granica Litwy w średniowieczu. «Limites inter Litvaniam et Livonia» z 1473 / Z. Wojtkowiak // Poznań-Wilnu. Studia historyków w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego. — Poznań: Wyd-wo Poznańskie, 2010. — S. 244.
- ↑ Dorna, M. Akt delimitacji litewsko-inflanckiej z 7 lipca 1473 roku / M. Dorna // Lituano-Slavica Posnaniensia. — 2013. — № 14. — S. 93.
- ↑ Ліцкевіч А. У. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж.-- Гродна, 2013. — ISBN 978-83-7893-136-2 — С. 10-59. — С. 26.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… — S. 160.
- ↑ Wartb. S. 96.
Літаратура
- Насевіч В. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мінск: 2003.