Вёска
Войраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°37′47″ пн. ш. 27°33′36″ у. д.
Насельніцтва
13 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840016
Войраўка на карце Беларусі ±
Войраўка (Беларусь)
Войраўка
Войраўка (Мінская вобласць)
Войраўка

Во́йраўка[1] (трансліт.: Vojraŭka, руск.: Войровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка[2] (прыток Пцічы).

Назва

Аналаг з тым жа коранем у літоўскай тапаніміі — Вайрышкей (літ.: Vairiškiai). У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Vaira, Vairis, Vairys[3].

Адносна недалёка ад Войраўкі таксама яшчэ на даваенных картах (1933, 1846 г.) фіксаваліся адыменныя тапонімы (на сёння не існуюць) Буйвідаўка (пазней Буйдаўшчына[4], на Пн ад Чарналесак), Скіндараўка (на ПдЗ ад Куркавічаў) , Клоўсава (на ПдЗ ад Юнцаўшчыны, захаваліся могілкі), ад імёнаў Buivydas, Skindaras, Klausys.

Гісторыя

У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі млын, карчма, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева[2]. У канцы XIX ст. у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Указальнік і прыдарожны крыж, 2019 г.

У 1960 годзе пасёлак.

Насельніцтва

  • 1800 — 3 двары, 36 жыхароў
  • 1897 — 13 двароў, 58 жыхароў
  • 1917 — 15 двароў, 81 жыхар
  • 1960 — 69 жыхароў
  • 1999 — 8 жыхароў
  • 2002 — 7 двароў, 9 жыхароў
  • 2010 — 13 жыхароў
  • 2012 — 11 гаспадарак, 15 жыхароў

Спіс вуліц

  • Зарэчная вуліца
  • Зялёная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Мінская вуліца
  • Набярэжная вуліца
  • Пагранічная вуліца
  • Палявая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Сонечная вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца
  • Шабунёўская вуліца[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Jelski A. 1893, с. 759.
  3. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1135—1136.
  4. Ярмоловичъ В. 1909, с. 21.
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Войраўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 126. — 528 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Населеныя пункты, якія не існуюць // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. 3 000 экз. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Wojrówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — 1893. — С. 759. — 960 с.
  • Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.