Вёска
Войнаўшчына
± |
Войнаўшчына (руск.: Войновщина) — вёска Сафонаўскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 0 жыхароў (2007)[1].
Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 14,5 км на паўднёвы ўсход ад Сафонава, за 11 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе Дняпра, за 10 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Вышагор.
Гісторыя
Упершыню згадваецца пад 1258 годам у Наўгародскім 1-м летапісе «Придоша Литва с Полочаны к Смоленьску и взяша Воищину на щит». Напэўна, пасля гэтага як умацаванне не аднаўлялася, цяпер на яго месцы гарадзішча Царковішча за 0,7-0,8 км ад вёскі.
Летапісную Вайшчыну атаясняюць з гарадзішчам Царковішча ўсе даследчыкі з XIX ст. Паводле археалагічных даследаванняў, у сярэдзіне XIII ст. Вайшчына была феадальнай сядзібай.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 15 красавіка 2012 года.
Літаратура
- Седов В. В. Первые результаты археологического изучения древнерусской деревни Смоленской земли // Материалы по изучению Смоленской области. Вып. 2. -- Смоленск, 1957. -- С. 303-310.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.