Возера Перавагі | |
---|---|
|
Возера Перавагі (лац.: Lacus Excellentiae) — адносна невялікае месяцавае мора, размешчанае на поўдзень ад больш буйнога Мора Вільготнасці. Назва за аб'ектам афіцыйна замацавана Міжнародным астранамічным саюзам у 1976 годзе.
Найбольш прыкметны аб'ект унутры возера — гэта маленькі кратэр Клаўзіус.
Возера Перавагі паслужыла апошнім прытулкам для першай еўрапейскай аўтаматычнай станцыі «Смарт-1». 3 верасня 2006 года пасля завяршэння сваёй місіі апарат быў зведзены з арбіты і разбурыўся пры ўдары аб месяцавую паверхню[1].
Зноскі
- ↑ "SMART-1 спрятал концы в лунную пыль". Элементы. 2006-09-08. Праверана 2010-08-07.
Спасылкі
- Lacus Excellentiae (англ.) на сайце International Astronomical Union.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.