![Возера Міватн (Тытан) (Тытан, спадарожнік)](../I/PIA17655_-_Titan's_North_Polar_Region.jpg.webp)
![Возера Міватн (Тытан)](../I/Red_pog.svg.png.webp)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)
Міватн (англ.: Mývatn Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 78°11′ пн. ш. 135°17′ з. д. / 78,19° пн. ш. 135,28° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 55 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Міватн з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Міватн, размешчанага на тэрыторыі Ісландыі.[1]
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.