Возера Вечнасці | |
---|---|
|
Возера Вечнасці (лац.: Lacus Temporis) — месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-ўсходнім квадранце бачнага боку Месяца. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 45°54′ пн. ш. 58°24′ у. д. / 45,9° пн. ш. 58,4° у. д.[1], дыяметр складае 117 км[1].
Апісанне
Возера Вечнасці складаецца з двух круглявых участкаў, прыблізна роўных па памеры, і ўключае ў сябе два невялікіх кратара, якія знаходзяцца на скрыжаванні гэтых двух участкаў[2]. Абодва гэтыя ўчасткі пакрытыя базальтавай лавай.
Зноскі
- 1 2 Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 3 жніўня 2010.
- ↑ Мапа месяцавай паверхні (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 6 жніўня 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.