Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)
Венерн (англ.: Vänern Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 70°24′ пн. ш. 136°54′ з. д. / 70,4° пн. ш. 136,9° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 43,9 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Венерн з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Венерн, размешчанага на тэрыторыі Швецыі.[1]
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.