У порце Сіэтла

Во́дны тра́нспарт — від транспарту, які перавозіць грузы і / ці пасажыраў па водных шляхах зносін, як натуральных (акіяны, моры, рэкі, азёры), так і штучных (каналы, вадасховішчы). Асноўным транспартным сродкам з’яўляецца судна.

Паводле тыпу акваторый падпадзяляецца на:

Марскія судны павінны валодаць мараходнасцю, г. зн. здольнасцю не руйнавацца і не тануць пры хваляванні; марскія судны буйнейшыя за рачныя.

Для пагрузкі і выгрузкі служаць парты (марскія і рачныя); для пасажыраў майструюць марскія і рачныя вакзалы.

Водны транспарт адрозніваецца высокай правазной здольнасцю і вельмі нізкім сабекоштам перавозак; акрамя таго, ён дазваляе перавозіць амаль любыя буйнагабарытныя грузы. Далей, водны транспарт жыццёва важны там, дзе немагчымы сухапутныя перавозкі: паміж кантынентамі, астравамі, а таксама ў слабаасвоеных раёнах. Важнай разнавіднасцю воднага транспарту з’яўляюцца паромы.

Хуткасць руху на водным транспарце адносна невысокая, таму ў наш час ён амаль не выкарыстоўваецца для дзелавых пасажырскіх перавозак. Затое ён вельмі папулярны ў турыстаў і наогул аматараў актыўнага адпачынку. Выкарыстоўваюцца і вялікія турыстычныя судны, і разнастайныя катары, яхты і лодкі.

Адмысловы від воднага транспарту — буер — перасоўваецца пад дзеяннем сілы ветру на каньках па замёрзлай паверхні вады.

Гл. таксама

Літаратура

  • Суднахо́дства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Судохо́дство // Военно-морской словарь / Чернавин В. Н. (гл. ред.). М.: Воениздат, 1990. — С. 415. — 511 с. 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X. (руск.)

Спасылкі

  • Live Ships Map AIS Архівавана 19 кастрычніка 2013. — геаінфармацыйная сістэма, якая паказвае ў рэальным часе месцазнаходжанне марскіх суднаў на карце Google Maps, іх курс, хуткасць, інфармацыю пра кожнае судна.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.