Водар у фізіцы элементарных часціц
Водары і квантавыя лікі:

Камбінацыі:


Гл. таксама:

Водар (англ.: flavour) — агульная назва для шэрага квантавых лікаў, якія характарызуюць тып кварка або лептона.

Існуе шэсць кваркавых водараў, па ліку тыпаў кваркаў: u, d, s, c, b, t. Водар кваркаў захоўваецца ў моцных і электрамагнітных узаемадзеяннях, але не захоўваецца ў слабых узаемадзеяннях.

Для ўсіх найменных водараў кваркаў (дзіўнасць, чароўнасць, хараство і сапраўднасць) правіла наступнае: значэнне водару і электрычны зарад кварка маюць аднолькавы знак. Па гэтаму правілу любы водар, які пераносіцца зараджаным мезонам, мае той жа знак, што і яго зарад.

Лептонныя водары — іншая назва для трох лептонных лікаў: электроннага, мюоннага і тау-лептоннага. Сумарны лептонны лік, наколькі гэта вядома, строга захоўваецца, хоць у многіх пашырэннях Стандартнай мадэлі прадказваецца незахаванне лептоннай колькасці. Флэйварныя (водарныя) лептонныя лікі не захоўваюцца ў асцыляцыях нейтрына.

Паходжанне тэрміна

Тэрмін «водар» упершыню з'явіўся ў кваркавай мадэлі адронаў ў 1970 годзе. Назва для набору квантавых лікаў, звязаных з ізаспінам, гіперзарадам і дзіўнасцю, як сцвярджаецца, была выдумана па дарозе з абеду Мюрэем Гел-Манам і Гаральдам Фрыцшам, падчас іх прыпынку ў кафэ Baskin-Robbins у Пасадэне з рэкламай 31 водару марожанага[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Harald Fritzsch The Physics of Flavor — Challenge for the Future(англ.) // J. Korean Phys. Soc.. — 2004. — Т. 45. — С. S297—S300.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.