Вёска
Вобча ![]()
Вобча на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Во́бча[1] (трансліт.: Vobča, руск.: Обча) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбацэвіцкага сельсавета.
Назва
Паводле В. А. Жучкевіча, назва-паняцце агульнае («общее») або апчак («общак») — агульнасельская або агульная паша, угоддзі агульнага карыстання.[2]
Падобнае паняцце ён знайшоў у жывой гаворцы на Навагрудчыне. Там апчаком называлі месца пасьбы вясковай жывёлы.[2]
У гістарычных дакументах можна прасачыць паступовае змяненне слова: урочышча Обчее ў Бабруйска ў 1639 г. (Акты Віленскай Археаграфічнай камісіі, т. 25, стар. 171), урочышча Обчы (АВАК, т. 18, стар. 254).[2]
Пры наступнай трансфармацыі назвы набылі розную форму і рознае напісанне: Обчак, Абчак, Апчак і г. д.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́бча, О́бшча, Во́бшча
- 1 2 3 4 Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии . orda.of.by. Праверана 1 студзеня 2024.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.