Вечарніцы і Апантаны | |
---|---|
Аўтар | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Мова арыгінала | беларуская, польская |
Арыгінал выдадзены | 1855 |
Выдавецтва | друкарня Ё. Дворца. Мінск |
«Вечарніцы і Апантаны» — другі зборнік паэзіі В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзены ў Мінску ў 1855 годзе. У яго ўвайшлі вершаваная аповесць «Вечарніцы» (1855 г.), якая складаецца з дзвюх частак: Вечарніца 1 «Дурны Зміцер, хоць хітры» (у першавыданні гэтага загалоўка няма) і Вечарніца 2 «Стаўроўскія дзяды» на беларускай мове і меладрама ў пяці карцінах «Апантаны» (1855 г.) на польскай мове.
Крыніцай для вершаванай аповесці «Вечарніцы» паслужыў беларускі фальклор. Расказваецца пра тое, што ў хаце старога дзеда Ананія любяць збірацца на вячоркі («вечарніцы») моладзь і сталыя людзі, каб паслухаць казкі гаспадара. Сюжэты цесна пераплецены з народнымі казкамі, анекдотамі, паданнямі. Падзеі ў Вечарніцы 1 адбываюцца ў Мінску і яго блізкім наваколлі, Вечарніца 2 пераносіць чытача ў далёкае мінулае, калі ў Лагойску, паводле падання, княжыў добры князь Грамабой.
У меладраме «Апантаны» аўтар высмейвае графаманства, бяздушнасць і фарысейства, няшчырасць у каханні.