Ветрынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 39 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ветрына |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 8 красавіка 2004 |
Дата скасавання | 21 студзеня 1958 |
Насельніцтва (2019) | 3 476 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Ве́трынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ветрына.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ветрына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наўліцкага сельсавета[1]. 21 студзеня 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ветрынскага пассавета.
8 красавіка 2004 года Ветрынскі пассавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці рэарганізаваны ў сельсавет, у склад сельсавета ўключаны 40 населеных пунктаў: 18 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ветрынскага пассавета (гарадскі пасёлак Ветрына, вёскі Бадзінава, Быкаўшчына, Бяздзедавічы, Вераб’і, Воранаўшчына, Глыбачка, Гуры, Двор Воранаўшчына, Дубраўка, Жарнасекі, Забалоцце, Залессе, Казарма Шлюбоўшчына, Качанава, Малашова, Наўліца, Паметнікі), 16 населеных пунктаў скасаванага Нацкага сельсавета (вёскі Гара, Гараўцы, Катушонкі, Кеўліна, Лагаўцы, Левае, Нача, Петухоўшчына, Пліскі, Роганава, Скараходы, Сцяпанікі, Сялко, Сяльцо, Чубатыя і Шкілякі) і 6 населеных пунктаў Бабыніцкага сельсавета (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[2]. 29 чэрвеня 2012 года скасавана вёска Казарма Шлюбоўшчына[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (39 населеных пунктаў, без Ветрына) — 1849 чалавек[4], з іх 89,9 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 3476 чалавек[6].
Населеныя пункты
Ветрынскі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў:
- Бадзінава
- Быкаўшчына
- Бяздзедавічы
- Вераб’і
- Ветрына
- Воранаўшчына
- Гара
- Гараўцы
- Глінскія
- Глыбачка
- Гуры
- Данева
- Двор Воранаўшчына
- Дубраўка
- Жарнасекі
- Забалоцце
- Зазер'е
- Залессе
- Катушонкі
- Качанава
- Кеўліна
- Крошына
- Лагаўцы
- Левае
- Малашова
- Наўліца
- Нача
- Паметнікі
- Петухоўшчына
- Пліскі
- Роганава
- Скараходы
- Слабада
- Сцяпанікі
- Сялко
- Сяльцо
- Чубатыя
- Шкілякі
- Шлюбоўшчына
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 29 июня 2012 г. № 124 Об упразднении сельского населенного пункта
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.