Славутасць
Ветраны млын з вёскі Даматканавічы
53°49′49″ пн. ш. 27°22′15″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Сынгалы (першапачаткова),
Каменка,
Даматканавічы,
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка ветраны млын
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1880-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000391
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ветраны млын канца ХІХ стагоддзя з в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо (Мінскі раён)[1], дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя

Па звестках мясцовых жыхароў, млын пабудаваны ў пачатку 1880-х гг. у в. Сынгалы (недалёка ад Снова) эканомам мясцовага памешчыка. Прастаяў там 25 гадоў. Затым млын перавезлі ў в. Каменку, у 1937 г. — у Даматканавічы. Дзейнічаў да 1960-х гг[1].

У 1957 г. былі заменены і ўкарочаны падэшвы, у выніку зменшылася плошча апоры і млын у 1970-я гг. перакуліла ветрам. Быў адрамантаваны, заменены пашкоджаныя дэталі. Апошні ўладальнік Іван Міхайлавіч Міхлай[1].

Архітэктура

Махі

Вышыня помніка каля 12 м. Млын уяўляе сабой тыповую канструкцыю-казлоўку. Асновай служыць парная крыжавіна (козлы), у якой замацаваны нясучы слуп, зафіксаваны ў вертыкальным становішчы магутнымі падкосамі. Сцены ашаляваныя, дах мае кроквенную канструкцыю, накрыты дранкай[1].

Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) — восевы слуп на падмурку, на другім, які мае два аконныя праёмы[1] — «скрыня» для мукі. На трэцім узроўні знаходзіцца галоўны механізм[2]

Аснову механізма складае гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня[2]. Вал прыводзіцца ў рух дзвюма ўзаемна-перпендыкулярнымі парамі крылаў. Хуткасць вярчэння рэгулюецца тармазной сістэмай[1].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.