Вест-Айленд
англ. West Island, малайск. Pulau Panjang
Аэрапорт
Аэрапорт
Характарыстыкі
Плошча6,23 км²
Насельніцтва96 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва15,41 чал./км²
Размяшчэнне
12°11′13″ пд. ш. 96°49′42″ у. д.
АрхіпелагКакосавыя астравы
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Вест-Айленд (востраў, Какосавыя астравы) (Індыйскі акіян)
Вест-Айленд
Вест-Айленд
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ве́ст-А́йленд (англ.: West Island, малайск.: Pulau Panjang) — найбуйнейшы востраў Какосавых астравоў. На востраве дзейнічае адміністрацыйны цэнтр астравоў. Плошча — 6,23 км². Насельніцтва (2010 г.) — 96 чал.

Геаграфія

Востраў Вест-Айленд размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Паўднёвага атола Какосавых астравоў, аддзелены ад найбольш населенага вострава Хоўма шырокай лагунай (8,2 км). Знаходзіцца ў 2942 км на паўночны захад ад Перта, у 3693 км на захад ад Дарвіна, у 5831 км на паўночны захад ад Канберы, у 1824 км на паўднёвы захад ад Джакарты.

Мае каралавае паходжанне. Сфарміраваўся 100 — 3 тысячы гадоў таму як частка атола, што знаходзіцца на вяршыні старажытнага падводнага вулкана. Складзены пераважна вапнякамі. Паверхня плоская. Берагі камяністыя. Даўжыня — 11,5 км, найбольшая шырыня — 848,5 м. На поўначы і поўдні вострава захаваліся рэшткі какосавых плантацый, першродных хмызнякоў і гаёў.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература +26,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1988 мм.

Гісторыя

Быў адкрыты разам з іншымі Какосавымі астравамі ў 1609 г. У 1836 г. даследаваўся Чарльзам Дарвіным, які выкарыстаў свае назіранні на Вест-Айлендзе для стварэння тэорыі фарміравання атолаў. З сярэдзіны XIX ст. выкарыстоўваўся жыхарамі суседняга вострава Хоўм для арганізацыі плантацый цукровага трыснягу і какосавай пальмы. У гады II Сусветнай вайны на востраве быў пабудаваны ваенны аэрадром для бамбавання японскіх пазіцый у Інданезіі. Тут размяшчаўся невялікі ваенны гарнізон, у якім служылі пераважна салдаты з Цэйлона.

У 1857 г. востраў Вест-Айленд быў далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1955 г. была створана тэрыторыя Какосавыя астравы, залежная ад Аўстраліі. У 1970-ыя гг. ваенны аэрадром быў перабудаваны ў буйны грамадзянскі аэрапорт. У 1977 г. на Вест-Айлендзе быў адчынены офіс адміністрацыі Какосавых астравоў.

Інфраструктура

Вест-Айленд — адзін з 2 населеных Какосавых астравоў. Звязаны з другім населеным востравам Хоўм сталай паромнай пераправай. На востраве знаходзіцца міжнародны аэрапорт, які абслугоўвае лініі паміж Аўстраліяй і Паўднёвай Афрыкай. Тут таксама размешчаны галоўны офіс адміністрацыі Какосавых астравоў і аўстралійскі ваенны радыялакацыйны аб’ект.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.