Веспасій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | Полацк | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | князь | ||||||
Камандаваў | полацкае войска | ||||||
Бітвы | абарона Полацка ад Фродзі І |
Веспасій (лац.: Vespasius) — легендарны князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фродзі І у Падзвінне.
Паводле легенды, выкладзенай Саксонам, Фрода пасля перамогі над Транонам падышоў да Полацка і зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. Тады Фрода пайшоў на хітрасць — распусціў пагалоску пра сваю смерць і нават арганізаваў свае пахаванне, сам пры гэтым таемна хаваўся з невялікай колькасцю давераных паплечнікаў. Веспасій, даведаўшыся пра ўяўную смерць Фрода, аслабіў пільнасць і абарону горада. Фрода выкарыстаў бесклапотнасць русаў, пранік у горад са сваімі людзьмі, забіў Веспасія падчас балю і гульняў, і авалодаў горадам.
Зноскі
Літаратура
- Дзярновіч А. І. Палтэск'я — паўночная Троя: вобраз Полацка ў скандынаўскіх крыніцах ХІ-ХІІІ стст. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 6. — Мн.: РИВШ, 2013. — С. 76-90.
- Саксон Грамацік. Дзеі данаў. Кніга II.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.