Весніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лепельскі раён |
Уключаў | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 18 сакавіка 1963 |
Ве́сніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Капцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Весніцк. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маладолецкага сельсавета[1]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капцы[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пышнянскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) і Вялікадолецкага (17 населеных пунктаў: Адворыца, Афераўшчына, Бабовішча, Башоўка, Весніцк, Глінішча, Дубінец, Заляддзе, Зарубаўшчына, Капцы, Касары, Лясіны, Мазуліна, Рагазіна, Садкі, Стараселле і Чырвоная Горка) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.