Вёска
Весніцк
± | ||||||||||||||||||||
Ве́сніцк[1] (трансліт.: Viesnick, руск.: Весницк) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.
Гісторыя
Упершыню населены пункт з такой назвай згадваецца ў XV стагоддзі[2]. У 1552 годзе згадваецца сяло Весніцк, якое адносілася да Пуцілкавіцкага замка[3] і знаходзілася за некалькі кіламетраў на поўнач ад сучаснага Весніцка. Потым гэтае сяло да XVII стагоддзя разам з Вялікімі Дольцамі належала да архібіскупскай кафедры[2]. У XVII стагоддзі стала маёмасцю паноў Кубліцкіх. Станам на 1663 год, уладальнікам з’яўляўся Юрый Кубліцкі[4]. Няма пэўных звестак ці ёсць сувязь паміж гэтымі населенымі пунктамі. На старых картах можна сустрэць іх паасобку, з розным напісаннем.
У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе вёска адышла да Расійскай імперыі. У гэты час яна знаходзілася ў складзе Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 2-й палове XIX стагоддзя — уладанне Іосіфа Ваньковіча. Належала да праваслаўнага прыхода царквы Святога Духа ў Вялікіх Дольцах. У 1912 годзе была адкрыта земская школа, на базе якой пазней адчынена пачатковая школа з беларускай мовай навучання[4]. Школьны раён ахопліваў 10 населеных пунктаў, у якія ўваходзілі вёскі Весніцк, Воснава, Дубінец, Першамайск, Капцы, Садкі і іншыя[5].
З 8 жніўня 1924 года — у складзе Ушацкага раёна, цэнтр Весніцкага сельсавета. У 1938 годзе ў Весніцк былі пераселены жыхары хутароў Дзербіна, Роўнае Поле і вёскі Малы Весніцк. Падчас Другой сусветнай вайны цалкам спалена, забіты 34 жыхары, 20 чалавек забраны на прымусовыя працы[6]. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капцы[7], праз год Весніцкі сельсавет ліквідаваны[8].
Насельніцтва
- 1883 год — 218 чал.[9]
- 1909 год — 343 чал.
- 1926 год — 329 чал.
- 1941 год — 157 чал.
- 2000 год — 38 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Вясні́цк
- 1 2 Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. Том 2. М., 2015. Стр. 223. ISBN 978-5-91244-136-3
- ↑ Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 588.
- 1 2 Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 589.
- ↑ Вось так працавалі настаўнікі ў далёкія 20-ыя гады(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 21 лістапада 2019.
- ↑ НАРБ Ф.1363 Воп.1 Спр.376 Стр.293; НАРБ Ф.1403 Воп.1 Спр.512 Стр.55-61аб.; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.29 Стр.28-33; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.17ч.2 Стр.535
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ НГАБ Ф.584 Воп.1 Спр. 33 Стр.34аб
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Весніцк