Вёска
Веснінка
± |
Ве́снінка — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1974 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў XVII стагоддзі, калі была дзяржаўнай уласнасцю[1]. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка (6 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць Дэрэаша, двор, 20 дымоў, 2 карчмы. У 1800 годзе Вяснянка (Веснянка) панскі двор, шляхецкая ўласнасць Г. Гардзялкоўскай, на арэндзе ў Мінскага жаночага базыльянскага кляштара. Месціўся на правым беразе ракі Крупіца. Драўляная сядзіба. У 1815 годзе вёска, уласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі[2]. У канцы XIX ст. — уладанне Вярыгаў-Дарэўскіх[3].
Да 1924 года ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе складалася з маёнтка (58 жыхароў), млына і 3 хутароў (25 жыхароў). З 1924 года ў Заслаўскім раёне, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне (Бараўскім, потым Ждановіцкім сельсавеце). У 1974 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён[4].
Вуліцы вёскі Заводская і Зялёная перайменаваныя ў вуліцу Веснінка і завулак Веснінка, вуліца Набярэжная — у праезд Веснінка. З 2000-х гадоў вясковая забудова замяняецца сучаснай катэджнай[4].
Зноскі
- ↑ Беларускі архіў вуснай гісторыі. Веснінка(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
- ↑ Памяць 1998, с. 567.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 424.
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 119.
Літаратура
- Веснінка // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Веснинка // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 424.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.