«Веснік Глыбоччыны»
Тып газета
Галоўны рэдактар Андрэй Міхайлавіч Панкрат
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Глыбокае, вуліца Чырвонаармейская, 2
Вэб-сайт vg-gazeta.by

Веснік Глыбоччыны — раённая газета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі — Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Да рэвалюцыі ў Глыбокім дзейнічала некалькі друкарняў, выдавалася 5 газет. Калі прыйшла Савецкая ўлада, стала выдавацца газета «За свабоднае жыццё». Першы яе нумар выйшаў у свет 25 верасня 1939 года. Рэдактарам глыбоцкай раёнкі быў былы выкладчык кафедры журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Марк Зярніцкі.

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі газета практычна не выходзіла. У маі — чэрвені 1944 года яна выдавалася падпольна, а са студзеня 1946 года пачала выходзіць рэгулярна.

Да лютага 1949 года газету рэдагаваў Мікалай Качан, пазней рэдактарам стаў Уладзімір Шаблоў.

У канцы 1950-х гадаў змяніўся лагатып газеты. Газета стала называцца «Сцяг камунізму», а затым — «Шлях перамогі». Рэдактарамі ў розныя гады працавалі А. Картузаў (1962—1964), С. Зайцаў, В. Пятрушкін, П. Пратасевіч, С. Берніковіч.

У час перабудовы газета стала выходзіць пад назвай «Веснік Глыбоччыны», на гэтым этапе рэдакцыйны калектыў узначальвае Андрэй Міхайлавіч Панкрат[1][2].

Зноскі

  1. Веснік Глыбоччыны, газета. г. Глыбокае, Глыбоцкі раён
  2. З гісторыі выдання(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.

Літаратура

  • «Веснік Глыбоччыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 13-14.
  • Зінкевіч, А. Развіццё прадпрымальніцтва — актуальная тэма / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. — 2015. — 18 лістап. — С. 1.
  • Капшуль, А. Н. «Веснік Глыбоччыны» / А. Н. Капшуль // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 135.
  • Капшуль, Г. Дзень сённяшні / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. — 2009. — 18 ліп. — С. 2.
  • Усцінаў, А. Узнагарода для рэдакцыі / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. — 2016. — 20 лют. — С. 1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.