Верцынгетарыг

Нараджэнне каля 80 да н.э.
Смерць 46 да н.э.[1][2]
Бацька Кельціла[d]
Дзейнасць правадыр племені, ваенны
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Верцынгетарыг і Цэзар
Помнік Верцэнгеторыгу ў Алезіі

Верцынгетарыг або Верцынгетарыкс (лац.: Vercingetorix) (82 да н.э. — 46 да н.э.) — правадыр кельцкага племя арвернаў у Галіі. Яго імя на гальскай азначае «ўладар над» (ver-rix) «воінамі» (cingetos).

Біяграфія

Сын правадыра арвернаў Кельтыла, пакаранага смерцю па абвінавачванні ў жаданні кіраваць усёй Галіяй.

Паводле некаторых здагадках, навучаўся ў Брытаніі ў друідаў, а таксама, магчыма, служыў у рымскай арміі. Паводле сведчання Дыяна Касія, быў сябрам Цэзара.

Падчас Гальскай вайны Верцынгетарыг узначаліў паўстанне аб'яднаных гальскіх плямёнаў супраць Цэзара ў 52 да н.э.

Як піша Юлій Цэзар у сваіх «Запісках пра Гальскую вайну», Рым забяспечыў сваю ўладу над кельцкімі плямёнамі па-за межамі рымскай правінцыі Нарбонская Галія ужываннем палітыкі «падзяляй і валадар». Верцынгетарыг, насупраць, аб'яднаў плямёны і ўжыў тактыку нападу на рымскія войскі з наступным адыходам у натуральныя ўмацаванні. Акрамя таго, паўстанне стала адным з першых зарэгістраваных прыкладаў выкарыстання стратэгіі «выпаленай зямлі», калі паўстанцы спальвалі гарадскія паселішчы, каб пазбавіць рымскія легіёны правіянта.

Нягледзячы на першапачатковы поспех пры Герговіі, паўстанцы былі ўрэшце акружаны ў крэпасці Алезія ў цэнтральнай Галіі (сучасны Аліз-Сент-Рэн каля Семюра, Францыя). Верцынгетарыг заклікаў на дапамогу іншыя гальскія плямёны, але Юлій Цэзар арганізаваў падвойнае кальцо аблогі вакол Алезіі, што дазволіла яму разбіць па частках абложаных і іх саюзнікаў, якія прыйшлі ім на выручку.

Пасля таго, як усе спробы прарваць рымскія ўмацаванні не далі вынікаў, паўстанцы здаліся. Верцынгетарыг быў сярод іншых трафеяў дастаўлены ў Рым, дзе правёў пяць гадоў у зняволенні, а пасля ўдзелу ў трыўмфальнай працэсіі ў 46 да н.э. быў задушаны (паводле іншых крыніцах, абезгалоўлены).

У мастацтве

  • Гэтаму эпізоду рымскай гісторыі прысвечаны фільм «Друіды» (2001). Ролю Верцынгетарыга выканаў Крыстафер Ламберт. У ролі Цэзара — Клаус Марыя Брандаўэр.
  • У фільме «Юлій Цэзар» (2002) яго ролю выканаў Хейна Ферч, у ролі Цэзара — Джэрэмі Сіста.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Верцингеторикс // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 93.
  2. Верцингеторикс // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 332–333.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • А. Плюшар. Энциклопедический лексикон, том 9. — Типография А. Плюшара; С.-П., 1837 — с. 534 (Верцингеториксъ).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.