Горад
| ||||||||||||||||||||||
Верхаянск (руск.: Верхоянск) — горад (з 1817) у Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі. Заснаваны ў 1638 годзе.
Насельніцтва — 828 чал. (2021). Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2020 года, Верхаянск — самы малалікі населены пункт у Расіі, які мае статус горада.
Размешчаны на правым беразе ракі Яна, за 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая.
Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C. Разам з сялом Аймякон Верхаянск называюць Полюсам холаду паўночнага паўшар’я.
Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама здабыча футра. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верхаянск