Вермонцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Vermont | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Vermont |
Заснаваны | 1791 |
Студэнты | 13 097 |
Размяшчэнне | Берлінгтан, Вермонт, ЗША |
Сайт | uvm.edu |
![]() |
Вермонцкі ўніверсітэт (англ.: University of Vermont) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Берлінгтан у штаце Вермонт, ЗША.
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1791 годзе, універсітэт з'яўляецца старэйшым у штаце і пятым па велічыні ў Новай Англіі, што робіць яго адным з найстарэйшых у Злучаных Штатах.
Універсітэт, які лічыцца адным з самых паспяховых у галіне ўстойлівага развіцця ў ЗША, узяў на сябе абавязацельства дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2030 года.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў ўніверсітэта налічваюцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, два лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі, два лаўрэата прэміі Оскар, 10 стыпендыятаў Родса, 12 стыпендыятаў Голдуотэра і стыпендыяты Трумэна. Універсітэт таксама выпусціў аднаго віцэ-прэзідэнта і трох губернатараў штата.
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Каледж інжынерыі і матэматычных навук
- Каледж сельскай гаспадаркі і біялагічных навук
- Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства і навук аб здароўі
- Ганаровы каледж імя Патрыка Ліхі
- Школа экалогіі і прыродных рэсурсаў
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вермонцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы