Вера Мікалаеўна Пола | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 лютага 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1989 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёрка |
Тэатр | |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
IMDb | ID 4914503 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вера Мікалаеўна Пола (7 лютага 1901, Мінск — 15 кастрычніка 1989, Мінск) — беларуская актрыса, Народная артыстка Беларусі. Прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Біяграфія
Вучылася акцёрскаму майстэрству у тэатральнага рэжысёра і педагога Е. А. Міровіча. На сцэне Купалаўскага тэатра з 1922. Адной з найбольш значных першых роляў была роля Маланні ў спектаклі Міровіча «Кар’ера таварыша Брызгаліна». Здымалася ў кіно («Хвоі гамоняць» (1929), «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Несцерка»).
Была жонкай тэатральнага мастака Барыса Малкіна. Пасля смерці мужа ў 1972 годзе была ініцыятарам выстаўкі яго твораў, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы.
Тэатральныя ролі
- Кацярына («Партызаны», Кандрат Крапіва, 1938);
- Ганна Паўлаўна («Хто смяецца апошнім», Кандрат Крапіва, 1939);
- Сцепаніда («Згуба ваўка», Э. Л. Самуйлёнак, 1939);
- Коўшык («Калінавы гай», Аляксандр Карняйчук, 1950);
- Паўліна («Спяваюць жаўрукі», Кандрат Крапіва);
- Агата («Паўлінка», Янка Купала, 1944);
- Аўдоцця («Твой светлы шлях», Аркадзь Маўзон, 1961);
- Купавіна, Карміна («Ваўкі і авечкі», «Жаніцьба Белугіна»);
- Панова, Дунька («Любоў Яравая»);
- Ксенія Міхайлаўна («Агністы мост», Б. Рамашоў);
- Жыўка («Спадарыня міністэрша», Браніслаў Нушыч, 1956);
- Дуэння («Дзень цудоўных падманаў», Рычард Шэрыдан, 1948);
- Карміцелька («Рамэа і Джульета», 1946)
Узнагароды
- Народная артыстка БССР (1953)
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананне ролі Паўліны Бохан ў спектаклі «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн «Знак Пашаны»
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 190. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8. — С. 264.
- Пола Вера Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 587. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 31. — 742 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.