Тэніс
Вера Лапко
руск.: Вера Валерьевна Лапко[1]
Нарадзілася 29 верасня 1998(1998-09-29) (25 гадоў)
Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск
Рост 184 см см
Вага 68 кг кг
Прафесійная кар’ера 2014 — цяпер
Вядучая рука правая
Трэнер(ы) Уладзімір Крук
Прызавыя грошы $831,949
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 152–88 (63.3%)
Тытулы 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 60 (1 кастрычніка 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раунд (2019)
Францыя 1-ы раунд (2019)
ЗША 2-і раунд (2018, 2020)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 11–5
Тытулы 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 83 (14 мая 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Францыя 1-ы раунд (2018)
ЗША 1-ы раунд (2018)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 8 кастрычніка 2018 года

Ве́ра Вале́р’еўна Лапко́ (нар. 29 верасня 1998, Мінск, Беларусь) — беларуская тэнісістка. Пераможца юніёрскага адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2016).

Кар’ера

У 2014 годзе Лапко выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША сярод дзяўчат, гуляючы ў пары са славачкай Тэрэзай Мігалікавай[2]. 30 студзеня 2016 года ў фінале юніёрскага адкрытага чэмпіянату Аўстраліі перамагла Тэрэзу Мігалікаву[3].

У Кубку Федэрацыі Вера Лапко мае паказчык перамог/паражэнняў 3-0[4].

На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2018 года Лапко ўпершыню згуляла ў асноўнай сетцы Вялікага шлема ў парным разрадзе. Праз месяц на Уімблдане адбыўся яе дэбют у адзіночным разрадзе, дзе беларуска выйшла ў другі раўнд дзякуючы перамозе над амерыканкай Крысцінай Макхейл, але потым прайграла Юліі Гёргес з Германіі. На US Open-2018 яна таксама выйшла ў другі раўнд пасля перамогі над Кацярынай Бандарэнка, але не здолела перамагчы бельгійку Эліз Мертэнс у наступным раўндзе.

13 студзеня 2024 года Лапко аб'явіла пра завяршэнне кар'еры з прычыны праблем са здароўем[5].

" «Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі… Ганаруся тым, што я беларуска!» "

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 291 546
2021 366 235
2020 293 304
2019 328 221
2018 65 97
2017 131 102
2016 320 283
2015 590 703

Выступленні на турнірах

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.