Верацёйка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 35 км
Басейн 321 км²
Расход вады 1,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Зборы
  Каардынаты 53°14′12″ пн. ш. 24°05′12″ у. д.
Вусце Свіслач
  Месцазнаходжанне на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы
  Каардынаты 53°23′11″ пн. ш. 23°56′16″ у. д.
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Ваўкавыскі раён, Мастоўскі раён, Бераставіцкі раён
physical
Верацёйка
Верацёйка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Верацёйка, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця — рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля вёскі Зборы Ваўкавыскага раёна, упадае ў Свіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы.

Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўляны створана сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы. Каля вёскі Дубляны ў басейне ракі вадасховішча Дублянскае[1].

Зноскі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 244. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.