Вёска
Верагі
± |
Верагі́[1] (трансліт.: Vierahi, руск.: Вераги) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.
Верагі ляжаць на адлегласці 5 кіламетраў на поўдзень ад Лагойска, на шашы М3. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».
Гісторыя
Вёска Верагі вядома з пачатку 20 ст. як засценак у Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У той час у вёсцы быў усяго 1 двор і пражывала 15 жыхароў. У 1941 годзе на хутары 3 двары, 15 жыхароў. У 1969 г. у вёсцы 19 двароў, 77 жыхароў. На 1.1.2003 9 двароў, 15 жыхароў. У 2008 годзе хутар Верагі атрымаў статус вёскі[2].
Каля вёскі Верагі знаходзіцца гарналыжны комплекс «Лагойск».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вяра́гі
- ↑ Решение Логойского районного Совета депутатов 12 сентября 2008 г. № 118 О преобразовании хутора Вераги в деревню(недаступная спасылка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.