Вераб’інападобныя | |||||||||||||||||||||||||
Дамавы верабей (Passer domesticus) | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Падатрады: | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
|
Вераб'інападобныя (Passeriformes) — самы вялікі атрад класу птушак (Aves), налічвае каля 5.300 відаў. Сукупнасць усіх іншых атрадаў птушак аб'ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб'інападобныя (Nonpasseriformes).
Адметныя рысы
Вераб'іныя ў параўнанні з прадстваўнікамі іншымі сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар'юецца ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантыметраў. Маса крумкачоў да 1,6 кг, самыя дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г).
Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе.
Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Большасць птушак з атраду вераб'інападобных з'яўляюцца пералётнымі; некаторыя аселыя ці вандроўныя. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя.
Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год.
Сістэматыка
Падзяляюцца на 4 падатрады. Шыракадзюбы, або рагадзюбы жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Крыклівыя, або тыраны распаўсюджаны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы і тропіках Усходняга паўшар'я. Паўпеўчыя вераб'інападобныя жывуць у Аўстраліі. Пеўчыя пашыраны па ўсім свеце. Усяго звыш 5000 відаў, амаль 2/3 ад усіх птушак зямнога шара.
Сямействы: (непоўны пералік)
- Аляпкавыя (Cinclidae)
- Аўсянкавыя (Emberizidae)
- Валасянкавыя (Acrocephalidae)
- Вераб'іныя (Passeridae)
- Даўгахвостыя сініцы (Aegithalidae)
- Драздовыя (Turdidae)
- Жаваранкавыя (Alaudidae)
- Каральковыя (Regulidae)
- Крумкачовыя (Corvidae)
- Ластаўкавыя (Hirundinidae)
- Лірахвосты (Menuridae)
- Мёдасмокавыя (Meliphagidae) (напрыклад, мёдасмок-стракатаспінка, мёдасмок-званочак, мёдасмокі-мао)
- Мухалоўкавыя (Muscicapidae)
- Пеначковыя (Phylloscopidae) (напрыклад, пеначкі)
- Саракушавыя (Laniidae)
- Ткачыкавыя (Ploceidae)
- Уюрковыя (Fringillidae)
- Шпаковыя (Sturnidae)
- Шырокадзюбыя (Eurylamidae)
- Цукровыя птушкі (Promeropidae)
- Drepanidinae
Літаратура
- Вераб'інападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.
Спасылкі
- Класіфікатар і сістэматыка Архівавана 10 лістапада 2005.