Веніямін Егішэвіч Маркаран
арм.: Բենիամին Եղիշեի Մարգարյան
Дата нараджэння 29 лістапада (12 снежня) 1913[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1985(1985-09-30)[2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР

Веніямін Егішэвіч Маркаран (арм.: Բենիամին Մարգարյան, 1913—1985) — савецкі армянскі астраном.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Шулаверы (цяпер Шаўмяні, Грузія), у 1938 годзе скончыў Ерэванскі ўніверсітэт, у 1941 г. — аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта. З 1942 года працаваў у Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі (у 1952—1957 гг. — намеснік дырэктара, з 1957 — загаднік аддзелам галактык). У 1943—1957 гг. выкладаў у Ерэванскім універсітэце. Член-карэспандэнт (1965), потым акадэмік (1971) АН Армянскай ССР.

Асноўныя працы ў вобласці зорнай і пазагалактычнай астраноміі. Распрацаваў тэорыю флуктуацыі у бачным размеркаванні зорак з улікам касмічнага паглынання. Супольна з В. А. Амбарцумянам усталяваў існаванне ў Галактыцы маладых, няўстойлівых зорных сістэм — асацыяцый, наяўнасць якіх сведчыць пра працяг працэсу зоркаўтварэння у нашу эпоху, прытым зоркі нараджаюцца групамі. Выканаў класіфікацыю рассеяных зорных скопішчаў, вывучыў асаблівасці іх размеркавання і азначыў па іх месцаванне спіральных рукавоў Галактыкі. Выявіў існаванне сярод яркіх галактык адменнай катэгорыі аб'ектаў, што валодаюць анамальнымі колеравымі і спектравымі характарыстыкамі. Для тлумачэння выяўленай з'явы першым высунуў ідэю пра наяўнасць у ядзер галактык ультрафіялетавага выпраменьвання нецеплавой прыроды. Распрацаваў адмысловую методыку і правёў першы спектральны агляд неба з бюраканскім метровым тэлескопам Шміта у камбінацыі з наборам аб'ектыўных прызмаў. На здымках агляду выявіў слабыя галактыкі (13—17-ы зорнай велічыні), якія валодаюць інтэнсіўным УХ-кантынуумам, абумоўленым лішкам УХ-выпрамяненні. Далейшыя даследаванні ў розных абсерваторыях паказалі, што гэтыя аб'екты, што атрымалі назву Ланцужок Маркарана, складаюць шырокі клас актыўных утварэнняў у Метагалактыцы. Значная іх частка валодае радыё-, інфрачырвоным і рэнтгенаўскім выпрамяненнем, а больш за 10 % уласцівыя асаблівасці галактык Сейферта. Сярод іх ёсць таксама квазары і аб'екты тыпу BL Яшчаркі. Прэзідэнт Камісіі № 28 «Галактыкі» Міжнароднага астранамічнага саюза (1976—1979).

Пахаваны ў Арменіі, у вобласці Арагацотн, на могілках сяла Бюракан.

Памяць

Бюраканскі спектральны агляд неба Маркарана ўлучаны ў міжнародны рэестр праграмы ЮНЕСКА "Памяць свету"[3].

У 2013 годзе Банк Арменіі выпусціў памятную срэбную манету, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Беніяміна Маркарана, наміналам 1 000 драмаў. На аверсе манеты выгравіраваны выявы зорак і галактык, на рэверсе — партрэт астранома і адкрытыя ім галактыкі, а таксама імя астранома на армянскай і англійскай мовах[4].

21 лістапада 2013 года пошта Арменіі выпусціла паштовую марку наміналам 170 драмаў і канверт першага дня, таксама прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння навукоўца[5]. На паштовай мініяцюры тыражом 30 000 асобнікаў намаляваны партрэт Маркарана, купал Бюраканскай абсерваторыі і галактыка з каталога Маркарана Mrk 509[6].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Колчинский И.Г., Корсунь А.А., Родригес М.Г. Астрономы. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986. — С. 512.
  • Шахбазян Ю.Л. Амбарцумян: Этапы жизни и научные концепции. М.: Молодая гвардия, 2011. — 304 с. — (Жизнь замечательных людей, выпуск 1249). — ISBN 978-5-235-03437-2.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.