Веніямін Гаўрылавіч Юдзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1943 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Узнагароды |
Веніямін Гаўрылавіч Юдзін (2 красавіка 1864, Невельскі павет — 2 чэрвеня 1943, Молатаў)[1] — рускі земскі ўрач, савецкі судова-медыцынскі эксперт яўрэйскага паходжання. Арганізатар аховы здароўя, герой працы РСФСР, вучань М. В. Скліфасоўскага.
Біяграфія
Нарадзіўся 2 красавіка 1864 года ў яўрэйскай купецкай сям’і. Вядомы партрэт яго бацькі Гаўрыіла Абрамавіча Юдзіна (1 студзеня 1837, Дзісна — 13 чэрвеня 1905 года, Віцебск[2]) работы Юдаля Пэна[3]. У сям’і Гаўрыіла і Ханы (Ганны) Юдзіных было восем дзяцей, з якіх Веніямін, Абрам (1860-?), Берта (1876—1961) і Алена (1866-?) cталі лекарамі.
Працаваў у Невелі, земскі лекар, вядомы гаспадарчы дзеяч горада.
Памёр 2 чэрвеня 1943 года і пахаваны на Егашыхінскіх могілках Пермскага некропаля.
Сям’я
- Браты — Якаў Гаўрылавіч Юдзін (1866—1930), прысяжны павераны, быў жанаты з Палінай Ісакаўнай Рабіновіч (іх сын — дырыжор Гаўрыіл Юдзін); Аляксандр Гаўрылавіч Юдзін (1863—1916), агент віцебскага Таварыства солезаводчыкаў (яго сын — мастак Леў Юдзін).
- Першая жонка — Раіса Якаўлеўна Юдзіна (народжаная Злаціна; 1868, Масква — 24 сакавіка 1918, Невель) — хатняя гаспадыня.
- Дзеці:
- Флора Веніямінаўна Юдзіна (па мужу — Цэйтліна; 1891—1961), лекар.
- Ганна Веніямінаўна Юдзіна (1896—1970)[4] — перакладчыца навуковай літаратуры
- Леў Веніямінавіч Юдзін (1892—1964), лекар.
- Барыс Веніямінавіч Юдзін (1894—1986) — савецкі кінадзеяч, драматург і кінасцэнарыст[4]
- Марыя Веніямінаўна Юдзіна (28 жніўня (9 верасня) 1899, Невель — 19 лістапада 1970, Масква) — выбітная савецкая піяністка.
- Другая жонка — Цэцылія Якаўлеўна Юдзіна (народжаная Калмансон; 1891, Санкт-Пецярбург — 1964, вёска Забалоцце)[4].
- Дзеці:
Узнагароды
- Герой працы[5].
Зноскі
- ↑ Мария Юдина › Анкета туриста <1957 г.> Архівавана 26 чэрвеня 2010.
- ↑ Пахаваны на Стара-Уланавіцкіх яўрэйскіх могілках у Віцебску.
- ↑ Алла Никитина «Воспоминания Г. Я. Юдина» Архівавана 6 студзеня 2017. (руск.)
- 1 2 3 4 Журнальный зал | Звезда, 1999 N9 | М. В. ЮДИНА. Письма к В. С. Люблинскому. 1956—1961
- ↑ Журнал «Личности». Hаедине с избранными. Биографии известных личностей Архівавана 16 кастрычніка 2010.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.