Веньямін Уладзіміравіч Дрыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар |
Веньямін Уладзіміравіч Дрыц (27 мая 1955, в. Яблачына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Лікавае мадэляванне працэсаў распаўсюджвання аптычнага выпраменьвання ў нелінейных асяроддзях).
Біяграфія
Скончыў БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляванні. Распрацаваў метады пабудовы эфектыўных лікавых алгарытмаў для развязання нелінейных задач матэматычнай фізікі. Метадамі матэматычнага мадэлявання правёў даследаванні шэрагу актуальных задач сучаснай нелінейнай оптыкі.
Навуковыя працы
- Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики: I // ДУ. 1991. Т. 27, № 7;
- Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики: II // ДУ. 1992. Т. 28, № 7;
- Теория генерации лазера с РОС на динамической решетке с выжиганием инверсии населенности // Квантовая электроника. 1995. Т. 22, № 4.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.