Офісны вентылятар
Восевы вентылятар

Вентылятар (ад лац.: Ventilo) — прылада для падачы паветра або іншых газаў пры ціску не вышэй за 12-15 кПа (0,12-0,15 кгс/см²).

Служаць для вентыляцыі будынкаў і руднікоў, для падачы паветра ў кацельныя і пячныя агрэгаты і выдалення з іх дымавых газаў, сушкі матэрыялаў, ахаладжэння дэталяў машын і механізмаў, стварэння паветраных заслон, пнеўматычнага транспарту сыпкіх матэрыялаў, забеспячэння некаторых тэхналагічных працэсаў, для ахаладжэння радыятараў, кандэнсатараў, падачы паветра. Акрамя прамысловых вентылятараў, шырокае распаўсюджванне атрымалі настольныя і падвесныя вентылятары розных тыпаў.

Тыпы вентылятараў

  • Бытавыя вентылятары:
    • напольны;
    • напольны;
    • столевы.
  • Камп'ютарны вентылятар (кулер)
  • Вентылятар рухавіка ўнутранага згарання

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.