Венерычныя захворванні
Выява
Медыцынская спецыяльнасць інфекталогія
Сімптомы сіндром хранічнай стомленасці, пухліна, дыхавіца, інфекцыя, крывацёк, lesion[d] і acute weight loss[d]
Медыцынскі агляд histopathology[d], blood culture[d] і pelvic examination[d]
Лячэнне антыбіётыкі, antiviral drug[d], ablation[d], local anti-infective agent[d] і post-exposure prophylaxis[d]
Handled, mitigated, or managed by бяспечны секс[d], barrier contraception[d], screening[d], Манагамія і сексуальнае ўстрыманне[d]
ICPC 2 ID A78
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венерычныя захворванні альбо Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, таксама інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (англ.: sexually transmitted diseases (STDs/STD)) — пад гэтымі тэрмінамі разумеюць інфекцыйныя захворванні, найбольш частым шляхам заражэння якіміми з’яўляецца палавы.

Інфекцыі, за рэдкім выключэннім, якія перадаюцца толькі палавым шляхам, у айчыннай медыцыне адасабляюць у групу венерычных захворванняў (сіфіліс, ганарэя, данаваноз, мягкі шанкр). Іншыя захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, могуць перадавацца і іншым шляхам: парэнтэральным (ВІЧ, гепатыт В), прамым кантактным (часотка), вертыкальным (ВІЧ).

Дыягностыка

Для дыягностыкі выкарыстоўваецца агляд пацыента, выяўленне клінічных сімптомаў, як боль пры мочаспусканні, вылучэнні з палавых органаў, і аналіз мазкоў і ўзораў крыві. Фізічныя сімптомы (боль, вылучэнні) для некаторых захворванняў, як востраканцовыя кандыломы, могуць адсутнічаць зусім. Усе інструментальныя метады даследавання валодаюць хібнасцю, таму дыягназ ставіцца звычайна на падставе некалькіх відаў даследаванняў.

Для вывучэння лабараторных аналізаў узораў выкарыстоўваюцца наступныя метады:

  • мікраскапія змазка, якая маецца двух відаў прамой і люмінесцэнтнай;
  • культуральны метад, які разумеецца як нанясенне ўзору на пажыўную паверхню, затым аналіз лекавай устойлівасці;
  • выяўленне антыгенаў да ўзбуджальніка, гэта значыць метадамі ІФА — імуннай-ферментнага аналізу і ПІФ — прамой імунафлюарэсцэнцыяй;
  • выяўленне ДНК узбуджальніка, як метадам ПЛР — палімеразнай ланцуговай рэакцыі;
  • выяўленне антыцелаў у крыві, гэта значыць імуннага адказу арганізма на ўзбуджальніка.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.