Пасёлак
Вендрыж ![]()
Вендрыж на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Ве́ндрыж[1] (трансліт.: Viendryž, руск.: Вендриж) — пасёлак (да 2016 г. станцыя[2]) у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіповічы. Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.
Гісторыя
Зснаваны ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшоў у склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 сельсавеце (21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Гуслішчанскі) Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).
З 9 лістапада 2016 г. станцыя атрымала статус пасёлка[2].
Інфраструктура
У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка
![](../I/Vendrish_station.JPG.webp)
Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай пераважна аднабакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На перакрыжаванні чыгункі і мясцовай дарогі размешчаны мураваны будынак чыгуначнай станцыі.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1990 — 17 гаспадарак, 39 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 15 гаспадарак, 42 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндраж, Ве́ндараж
- 1 2 Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевского района(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Вендрыж // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вендрыж