Венгрыя | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | MTV |
Адбор | Нацыянальны
1994
1996–1997 2005 2007–2008 2012–2019 Унутраны
1993
1995 1998 2009 2011 |
Удзелы | |
Удзелы | 17 (14 у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 4, 1994 |
Горшы вынік | Апошняе, 2008 |
Спасылкі | |
Венгрыя дэбютавала на конкурсе песні Еўрабачанне ў 1994 годзе. За год да гэтага краіна таксама падавала заяўку, але не прайшла кваліфікацыю, таму не прыняла ўдзел у «Еўрабачанні 1993».
Першым прадстаўніком краіны стала спявачка Фрэдэрыка Баер з песняй «Kinek mondjam el vetkeimet?». Ёй удалося дасягнуць 4-га месца. Гэта быў першы і самы высокі вынік дзяржавы за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.
У цэлым вынікі краіны на конкурсе нельга назваць вельмі паспяховымі. Венгрыя за ўсю гісторыю толькі два разы дасягнула топ-5, яшчэ тры разы краіна займала месцы ў топ-10. Аднак пры гэтым, з моманту ўвядзення паўфіналаў (2004 год) дзяржаве амаль заўсёды ўдавалася праходзіць у фінал. Выключэннямі з’яўляюцца конкурсы 2008, 2009 і 2019, калі краіна не змагла выйсці з паўфіналаў.
Венгрыя часта прапускала ўдзел у конкурсе па розных прычынах. Так, краіна не змагла прайсці кваліфікацыю ў 1996 годзе, а пазней адмовілася ад удзелу ў 1999 годзе, і не ўдзельнічала цэлых 6 гадоў. Затым павярнулася ў 2005 і ўжо праз год адмовілася ад удзелу зноў (у гэты раз толькі на год). Акрамя таго краіна прапусціла ўдзел у 2010 годзе, а пасля адмовілася ад удзелу ў конкурсе 2020 года (яшчэ да яго адмены). У 2021 краіна на конкурс не павярнулася.
За ўсю гісторыю ўдзелу Венгрыя атрымала ў фіналах 1112 балаў, а ў паўфіналах – 1336.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
Андрэа Сулак | Венгерская | «Árva reggel» | «Сіроцкая раніца» | 6 | 44 | |||
1994 | Фрыдэрыка Баер | Венгерская | «Kinek mondjam el vetkeimet?» | «Каму я магу расказаць пра мае грахі?» | 4 | 122 | ||
1995 | Цаба Сзігеці | Венгерская | «Uj nev a regi haz falan» | «Новае імя на старой сцяне хаты» | 22 | 3 | ||
Джон Дэльхуса | Венгерская | «Fortuna» | «Фартуна» | 23 | 26 | |||
1997 | V.I.P. | Венгерская | «Miert kell, hogy elmenj?» | «Чаму ты сыходзіш?» | 12 | 39 | ||
1998 | Шарлі | Венгерская | «A holnap mar nem lesz szomoru» | «Сум ізноў прыйдзе заўтра» | 23 | 4 | ||
2005 | NOX | Венгерская | «Forogj, vilag!» | «Кружыся, свет!» | 12 | 97 | 5 | 167 |
2007 | Магдзі Ружа | Англійская | «Unsubstantial blues» | «Неістотны Блюз» | 9 | 128 | 2 | 224 |
2008 | Чэзі | Англійская | «Candlelight» | «Святло ад свечкі» | 19 | 6 | ||
2009 | Адак Золі | Англійская | «Dance with me» | «Танцуй са мною» | 15 | 16 | ||
2011 | Каці Вульф | Англійская, Венгерская | «What about my dreams?» | «Што наконт маіх мар?» | 22 | 53 | 7 | 72 |
2012 | "Compact Disco" | Англійская | «Sounds of our hearts» | «Гукі нашых сэрцаў» | 24 | 19 | 10 | 52 |
2013 | ByeAlex | Венгерская | «Kedvesem» | «Мая дарагая» | 10 | 84 | 8 | 66 |
2014 | Андраш Калаі-Сондэрс | Англійская | «Running» | «Той што бяжыць» | 5 | 143 | 3 | 127 |
2015 | Boggie | Англійская | «Wars For Nothing» | «Няма за што ваяваць» | 20 | 19 | 8 | 67 |
2016 | Фрэдзі | Англійская | «Pioneer» | «Першаадкрывальнік» | 19 | 108 | 4 | 197 |
2017 | Ёці Папаі | Венгерская | «Origo» | «Крыніца» | 8 | 200 | 2 | 231 |
2018 | AWS | Венгерская | «Viszlát nyár» | «Бывай лета» | 21 | 93 | 10 | 111 |
2019 | Ёці Папаі | Венгерская | «Az én apám» | «Мой бацька» | 12 | 97 | ||
Гісторыя галасавання
Станам на 2019 год гісторыя галасавання Венгрыі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Узнагароды
Прэмія Марселя Безансона
Год | Прэмія | Песня | Кампазітар(ы) словы (с) / музыка (м) |
Артыст | Фінал | Балы | Месца правядзення | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2007 | Прэмія кампазітараў | «Unsubstantial blues» | Магдзі Ружа (м) і Імрэ Мозік (с) | Магдзі Ружа | 9 | 128 | Хельсінкі |
Прэмія OGAE
Год | Песня | Артыст | Месца | Балы | Месца правядзення | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|
2011 | «What about my dreams?» | Каці Вульф | 22 | 53 | Дзюсельдорф |
Прэмія Барбары Дэкс
Год | Артыст | Месца правядзення | Спасылка |
---|---|---|---|
2009 | Адак Золі | Масква |
Фотагалерэя
Зноскі
- ↑ Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv. Архівавана з першакрыніцы 16 July 2019. Праверана 8 December 2019.
- ↑ Cobb, Ryan. Analysing ten years of OGAE voting: "Underneath the fan favourite bias is a worthwhile indicator"(недаступная спасылка). escxtra.com (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 December 2019.
- ↑ Adams, William Lee. Poll: Who was the worst dressed Barbara Dex Award winner? . Wiwibloggs (9 ліпеня 2015). Праверана 8 December 2019.