Велікасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікае Сяло |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 970 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Велікасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вялікае Сяло.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Бакунскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Котранскага і Ялоўскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Бакуны[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Вялікасельскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Сяло, вёскі Котра і Пескі перададзены ў склад Мокраўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3].
1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старавольскага сельсавета (вёскі Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 970 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,6 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 31. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.