Веларыкша (у найноўшы час і ў Заходніх краінах часцей — велатаксі) — від грамадскага транспарту для перавозкі аднаго ці некалькіх пасажыраў (звычайна не больш за двух) на веласіпедзе асаблівай канструкцыі сілай веласіпедыста.
Веларыкшы ўзніклі ў Японіі неўзабаве пасля з’яўлення там звычайных рыкш, адтуль распаўсюдзіліся ў многія краіны Усходняй і Паўднёвай Азіі, ад Філіпін да Пакістана. Ужо ў 2-й палове XX стагоддзя велатаксі з’яўляюцца ў шэрагу гарадоў Еўропы і Амерыкі як забава для турыстаў.
Галерэя
- Бермудскія астравы, 1920-я гады
- Берлін, 1946
- Дарожны знак на Тайвані
- Дака
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Веларыкша
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.