Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||
Веймар, або Ваймар (ням.: Weimar) — горад у федэральнай зямлі Цюрынгіі ў Германіі, вядомы ў свеце дзякуючы сваёй культурніцкай гісторыі. Ён размешчаны ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад ракі Ільм, на паўднёвым усходзе ад узвышша Этэрсберг. Горад з’яўляецца чацвёртым горадам паводле насельніцтва ў Цюрынгіі, саступаючы толькі Эрфурту, Ене і Геры.
Веймар з 2004 года з’яўляецца ўніверсітэцкім горадам. Гэты статус ён атрымаў, дзякуючы ўніверсітэту Баўхаус (ням.: Bauhaus-Universität Weimar), Веймарскай вышэйшай школе музыкі імя Франца Ліста (ням.: Hochschule für Musik Franz Liszt Weimar), а таксама герцагскай бібліятэцы Ганны Амаліі (па-ням. Herzogin Anna Amalia Bibliothek). Акрамя таго, у Веймары знаходзяцца шматлікія дзяржаўныя і культурныя ўстановы Цюрынгіі: Дзяржаўнае ведамства адміністрацыі Цюрынгіі, Канстытуцыйны суд Цюрынгіі і Дзяржаўнае бюро Цюрынгіі па спадчыне і археалогіі.
Культурная спадчына гораду ўключае ў сябе сусветнавядомыя традыцыі веймарскага класіцызму ад Віланда і Гётэ, і да Гердэра з Шылерам.
Культура
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Карл Філіп Эмануіл Бах
- Людвіг Бехштайн
- Гердэр
- Іаган Вольфганг фон Гётэ
- Наталля Іванаўна Кісялёва (нар. 1963) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2008), прафесар.
- Алег Ігаравіч Масліеў (нар. 1978) — беларускі архітэктар.
- Франц Тэабальд Хорні
- Карл Фрыдрых Цэйс
- Фрыдрых Шылер
Спасылкі
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 14 лютага 2012.
- Цюрынгія