Славутасць | |
Вежа Сен-Жак | |
---|---|
фр.: Tour Saint-Jacques | |
48°51′28″ пн. ш. 2°20′56″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | 1523 |
Вышыня | 54 м |
Сайт | mairiepariscentre.paris.fr/… (фр.) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа Сен-Жак (фр.: Tour Saint-Jacques) — вежа ў стылі позняй готыкі (або «палымянай»), якая асобна стаіць у аднайменным скверы 4-й акругі Парыжа, былая званіца царквы Сен-Жак-ла-Бушэры.
Гісторыя
Скончаная ў 1523 годзе, вежа Сен-Жак — гэта ўсё, што засталося на гэтым месцы ад раманскай царквы Сен-Жак-ла-Бушэры, будаўніцтва якой фінансавалася гільдыяй мяснікоў («бушры» — крама мясніка). Царква служыла месцам збору паломнікаў, якія рухаліся па шляху Святога Якава да канчатковага пункта — грабніцы апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Царква перабудоўвалася ў XVI стагоддзі, памяняўшы стыль з раманскага на гатычны, тады ж да яе была прыбудавана званіца — цяперашняя вежа Сен-Жак.
У крыпце царквы быў пахаваны знакаміты алхімік Нікаля Фламель. У 1648 г. французскі вучоны Блез Паскаль праводзіў на вежы Сен-Жак замеры атмасфернага ціску.
Зноскі
- 1 2 base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Сен-Жак