![](../I/%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%8C_%D0%B2_%D0%9B%D1%8C%D0%B2%D0%BE%D0%B2.jpg.webp)
Вежа Карня́кта — помнік архітэктуры ў Львове (Украіна), частка ансамбля Успенскай царквы. Знаходзіцца на вуліцы Падвальная, 9.
Вежа пабудавана як званіца Успенскай царквы, выконвала ролю абароннай вежы падчас аблогі і дазорнага пункта пажарнай варты. Пабудавана па праекце архітэктара П. Барбона пры ўдзеле П. Рымляніна ў 1572—1578 гадах на сродкі грэчаскага купца Канстанціна Карнякта.
Вежа першапачаткова мела тры розныя па вышыні ярусы і трохступеністае шатровае завяршэнне. У 1672 падчас турэцкай аблогі званіца пацярпела ад пажару. Была адбудавана ў 1695 архітэктарам П. Беберам, які дабудаваў яшчэ адзін ярус і сучаснае барочнае завяршэнне з чатырма вітымі абеліскамі па вуглах.
Будынак выкананы з каменю, квадратны ў плане, у аздабленні выкарыстана паліхромія. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі тасканскага ордара з чырвонымі арачнымі міжаконнямі. Вышыня ярусаў паступова памяншаецца, а дакладныя прапарцыйныя суадносіны надаюць званіцы складнасць і вытанчанасць.
Гл. таксама
Літаратура
- Вуйцик В. С., Липка Р. М. Зустріч зі Львовом. — Львів: Каменяр, 1987. С. 32.
- Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР. Киев: Будивельник, 1983—1986. Том 3, с. 92.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Карнякта
- Фотагалерэя Вежы Карнякта