Ведычная рэлігія | |
---|---|
Названа ад | Веды |
Наступны ў спісе | індуізм, будызм і джайнізм |
Быў натхнёны | Proto-Indo-Iranian religion[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Веды́чная рэлі́гія, ці веды́йская рэлі́гія — сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў старажытнай Індыі на аснове рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й палавіне 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму.
Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях свяшчэннага наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы.
У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найбольш старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д'яўс і Прытхіві). Найбольш папулярны бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай.
У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, метэмпсіхоз, тапас (аскеза) і інш.
З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.
Літаратура
- Ведычная рэлігія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 57.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ведычная рэлігія